войти регистрация напомнить пароль
Контактная информация добавить в закладки
Форма офицера Лейб-гвардии Гродненского гусарского полка во времена Лермонтова
Обновления
14.03.2016
О кобетах. Что есть для женщины счастье и как его можно себе обеспечить?
Автор: Светлана Денисова
6.02.2016

Автор: Ф. И. Игнатович

Работа www.grodno.by
Ваши идеи, пожелания, реклама, предложения по сотрудничеству.
Звонить только
с понедельника по пятницу
с 10:00 до 18:00
моб: +375 296 [ноль][один] 86 82
email:yb.ondorg.liam@troppus.bew
2011-02-08 [Архив]

Мастацкі конкурс-тэндэр на афармленне дэкаратыўнага пано для кавярні "Раскоша 1795" (вул. Савецкая 7)

Запрашаем усіх жадаючых пыняць удзел у конкурсе. З 7.02.2011 - па 17.02.2011г.у мастацкай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая 3-11)праходзіць гарадскі конкурс-тэндэр на афармленне дэкаратыўнага пано для кавярні "Раскоша 1795" (вул. Савецкая 7). Гарадскі “конкурс-тэндэр”на афармленне дэкаратыўнага пано (вул. Савецкая 7): • Праводзіцца з мэтай вызначэння творчага калектыва па ажыццяўленню манументальна-дэкаратыўнага пано ва ўнутраным двары па вул. Савецкая, 7 і вызначэння кошту працы. • Арганізатар конкурсу – ГГТУП “Лімож”, сумесна з галерэяй “Крыга”, пры падтрымцы Гродзенскага гарвыканкама. • Месца правядзення конкурсу – галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11. • Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу: вышэйшая або сярэдняя-спецыяльная мастацкая адукацыя, грамадзянства РБ. • Конкурсныя працы выконваюцца на планшэтах (100*50, вертыкальна), а таксама фрагмент працы выкананы ў матэрыяле (тэхніка вольная). • Патрабаванні да планшэта: 1. тэма пано павінна адпавядаць назве і вобразу кафэ (фігуратыўная выява, гарадскі пейзаж, арнамент). На планшэце павінна прысутнічаць выява эскіза цалкам. 2. Планшэты выстаўляюцца пад нумарам. Імя і прозвішча аўтара застаюцца невядомымі да моманту, калі народным галасаваннем будуць вызначаны сем прэтэндэнтаў на перамогу. ( Прозвішча, імя і імя па бацьку аўтараў дадаюцца ў канверце да планшэта). 3. Да планшэта таксама дадаецца: -фрагмент працы, выкананы ў матэрыяле, у маштабе 1:1; -кошт выканання працы; -кошт матэрыялу, неабходнага для працы; - кароткая паясняльная запіска, выкананая ад рукі, з тлумачэннем ідэі твора і тэрмінам выканання працы. У выніку, з пераможцам конкурсу будзе заключаны дагавор на распрацоўку і рэалізацыю мастацкага праекта. • Тэрмін правядзення конкурсу: 1. З 7.02.2011 - па 17.02.2011г. 2. Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу – 17.02.2011г. 3. Выстава конкурсных прац працягнецца да 17.02 2011г. Пасля закрыцця высатвы ўдзельнікам вяртаюцца конкурсныя матэрыялы. • Пераможцаў конкурсу вызначаюць журы і народнае галасаванне. У складзе журы: 1. Прадстаўнік Гродзенскага гарвыканкама 2. Прадстаўнік Гродзенскага аблвыканкама 3. Галоўны архітэктар г. Гродна 4. Прадстаўнік Саюза архітэктараў 5. Прадстаўнік Саюза мастакоў 6. Прадстаўнік Саюза дызайнераў 7. Прадстаўнік заказчыка ГГТУП “Лімож” (дырэктар) 8. Прадстаўнік заказчыка ГГТУП “Лімож” (дызайнер) 9. Гісторык-рэстаўратар • Народным галасаваннем вызначаеца сем прэтэндэнтаў. Журы, улічваючы вынікі народнага галасавання, выбірае трох прэтэндэнтаў. • Крытэрыі ацэнкі прац: кошт – якасць – тэрмін выканання. • Удзельнікі, заняўшыя па выніках галасавання першыя тры месцы, узнагароджваюцца. • З пераможцам конкурсу заключаецца дагаваор, паводле якога ён выконвае працу ў вызначаны тэрмін. • Аўтар-пераможца фарміруе творчы калектыў, неабходны для ажыццяўлення праекта.

Опубликовал(а): Марыя Мацко
г. Гродно, Беларусь